Як беларускія дзяржаўныя СМІ асвятлялі краіны ЕС: Верасень 2026

Factcheck

6 971 матэрыял · 14 краін у маніторынгу · Балтыя + Веймар + V4 + Іберыя + Бенілюкс

6 971
Усяго матэрыялаў
3 543
AI-аналіз
3110
Прапаганда
1409
Высокая рызыка
14
Краін у маніторынгу
Contents
  1. Ключавыя высновы / TL;DR
  2. Згадванні па краінах
  3. Прапагандысцкія наратывы
  4. 🔶 Веймарскі трохкутнік і Балтыйскія краіны: тыя самыя вядучыя наратывы
  5. 🟢 Вышаградская група (V4): цэнтральнаеўрапейская рамка
  6. 🇱🇻 Латвія: выбары без усплёску
  7. 🇩🇪 Германія: выбары ў землях і «правал Мерца»
  8. 🇭🇺 Венгрыя: новая ўлада ў ранейшай ролі
  9. 🟠 Іберыя (ES, PT)
  10. Сеута: хваля спала, рамка засталася
  11. 🟣 Бенілюкс (NL, BE, LU)
  12. Бенілюкс: НАТА на дрэвах і Еўропа без Амерыкі
  13. 🇳🇱 Нідэрланды: краінавы профіль месяца
  14. Наратыўныя профілі па краінах
  15. 📺🖼️ YouTube: мультымадальны аналіз па мэтавых краінах
  16. Параўнанне кластараў
  17. 🧭 DISARM: тактыкі і тэхнікі (індыкатыўна)
  18. Высокапрапагандысцкія вокладкі: што бачыць аўдыторыя
  19. Крос-мадальнае разыходжанне: вокладка супраць зместу
  20. Сцвярджэнні для фактчэку
  21. Сцвярджэнні, якія патрабуюць праверкі
  22. Каардынацыя
  23. Высновы
  24. Метадалогія
  25. Упэўненасць высноў і надзейнасць крыніц

Ключавыя высновы / TL;DR

• Галоўная мішэнь па аб’ёме: 🇵🇱 Польшча: 2 507 матэрыялаў. Затым: 🇩🇪 Германія (1 951), 🇱🇹 Літва (1 044).

• Галоўны наратыў «Унутраныя праблемы»: 825 матэрыялаў у глыбокім аналізе (27% выяўленай прапаганды).

• FIMI у мультымадальным аналізе YouTube: Балтыйскі кластар 35,5%, Веймарскі трохкутнік 34,9%. Вышэй за ўсё сярод краін з 20 і больш відэа: 🇫🇷 Францыя (42,1% на 38 відэа).

• AI: 3 543 матэрыялы апрацавана, 1409 пазначана як высокая рызыка (39,8%). 3110 ідэнтыфікаваны як прапаганда (акрамя нейтральных і матэрыялаў не пра краіны выбаркі).

• Каардынацыя: ТАСС цытуецца ў 185 матэрыялах, гэта найбольш цытаваная знешняя крыніца. 135 падзей каардынацыі (упэўненасць нізкая, гл. ніжэй) за 30 дзён.

Згадванні па краінах

🇵🇱 Польшча лідзіруе па аб’ёме: 2 507 матэрыялаў.

🔶 🇵🇱 Польшча
2 507
🔵 🇱🇹 Літва
1 044
🔵 🇱🇻 Латвія
781
🔵 🇪🇪 Эстонія
292
🔶 🇩🇪 Германія
1 951
🔶 🇫🇷 Францыя
845
🟢 🇨🇿 Чэхія
170
🟢 🇭🇺 Венгрыя
214
🟢 🇸🇰 Славакія
97
🟠 🇪🇸 Іспанія
356
🟠 🇵🇹 Партугалія
123
🟣 🇳🇱 Нідэрланды
207
🟣 🇧🇪 Бельгія
133

Прапагандысцкія наратывы

Краіна Прапагандысцкіх Дамінуючы наратыў Адметная рыса
🔶 🇵🇱 Польшча 1043 Гістарычная маніпуляцыя (22%) «Гістарычная маніпуляцыя» 22% пры сярэднім 9% па краінах
🔵 🇱🇹 Літва 518 Мілітарызацыя (33%) «Мілітарызацыя» 33% пры сярэднім 14% па краінах
🔵 🇱🇻 Латвія 467 Унутраныя праблемы (28%) «Мілітарызацыя» 25% пры сярэднім 14% па краінах
🔵 🇪🇪 Эстонія 172 Унутраныя праблемы (23%) «Узбраенне Украіны» 21% пры сярэднім 8% па краінах
🔶 🇩🇪 Германія 862 Унутраныя праблемы (29%) «Унутраныя праблемы» 29% пры сярэднім 23% па краінах
🔶 🇫🇷 Францыя 351 Унутраныя праблемы (41%) «Унутраныя праблемы» 41% пры сярэднім 23% па краінах; FIMI на вокладках 42,1% пры сярэднім 36,7%
🟢 🇨🇿 Чэхія 58 Унутраныя праблемы (31%) «Гістарычная маніпуляцыя» 28% пры сярэднім 9% па краінах
🟢 🇭🇺 Венгрыя 71 Раскол ЕС (37%) «Раскол ЕС» 37% пры сярэднім 12% па краінах
🟢 🇸🇰 Славакія 40 Раскол ЕС (28%) «Раскол ЕС» 28% пры сярэднім 12% па краінах
🟠 🇪🇸 Іспанія 142 Міграцыя (52%) «Міграцыя» 52% пры сярэднім 6% па краінах
🟠 🇵🇹 Партугалія 15 Раскол ЕС (27%) «Раскол ЕС» 27% пры сярэднім 12% па краінах
🟣 🇳🇱 Нідэрланды 73 Унутраныя праблемы (30%) «Эканамічны заняпад» 25% пры сярэднім 10% па краінах
🟣 🇧🇪 Бельгія 36 Мілітарызацыя (19%) «Эканамічны заняпад» 17% пры сярэднім 10% па краінах

Працэнты: доля прааналізаваных матэрыялаў пра краіну з дадзенай наратыўнай катэгорыяй, без нейтральных навін і матэрыялаў не пра краіны выбаркі. Паказаны вядучыя катэгорыі, таму сума меншая за 100%.

🔶 Веймарскі трохкутнік і Балтыйскія краіны: тыя самыя вядучыя наратывы

У верасні 2026 года ў Балтыйскіх краін і Веймарскага трохкутніка (Польшча, Германія, Францыя) лідзіруюць адны і тыя ж дзве катэгорыі, «Мілітарызацыя» і «Унутраныя праблемы» (28% і 24% у Балтыйскіх краін, 17% і 25% у Веймара). Адрозніваюцца кластары аб’ёмам і профілямі асобных краін, гл. ніжэй.

🔵 Балтыйскія краіны: мілітарызацыя і унутраныя праблемы
Мілітарызацыя
28%
Унутраныя праблемы
24%
Памежныя інцыдэнты
11%
Эканамічны заняпад
7%
Узбраенне Украіны
7%
🔶 Веймар: унутраныя праблемы і мілітарызацыя
Унутраныя праблемы
25%
Мілітарызацыя
17%
Гістарычная маніпуляцыя
16%
Эканамічны заняпад
10%
Узбраенне Украіны
8%

Працэнты: доля прааналізаваных матэрыялаў пра краіну з дадзенай наратыўнай катэгорыяй, без нейтральных навін і матэрыялаў не пра краіны выбаркі. Паказаны вядучыя катэгорыі, таму сума меншая за 100%.

🟢 Вышаградская група (V4): цэнтральнаеўрапейская рамка

Вышаградская чацвёрка (Польшча, Чэхія, Венгрыя, Славакія) падаецца праз трэцюю лінзу. У гэтым месяцы ў кластара лідзіруе катэгорыя «Гістарычная маніпуляцыя» (22%). Польшча з’яўляецца і ў Веймарскім, і ў V4 кластары як аналітычная лінза, без падвойнага падліку ў выніках.

🟢 V4: лідзіруе «Гістарычная маніпуляцыя»
Гістарычная маніпуляцыя
22%
Мілітарызацыя
20%
Унутраныя праблемы
17%
Узбраенне Украіны
8%
Міграцыя
7%
🇵🇱 Польшча: два кантэксты

У Веймарскім кантэксце Польшча атакуецца як заходні ваенны партнёр; у кантэксце V4 яна з’яўляецца сярод цэнтральнаеўрапейскіх суседзяў. Адзін набор даных, дзве стратэгічныя канструкцыі.

🇱🇻 Латвія: выбары без усплёску

Матэрыялаў пра Латвію за верасень: 781. На наборы крыніц жніўня гэта мінус 29%, і ўсплёску перад выбарамі ў Сейм 3 кастрычніка няма. Па тыднях відаць, што пік быў у першы тыдзень жніўня, пасля закрыцця пункту пропуску: у Telegram тады прыпадала 36 латвійскіх матэрыялаў на 1000 дакументаў. Да канца жніўня доля ўпала больш чым удвая і ўвесь верасень трымалася на тым самым узроўні, 15–23 на 1000. Амаль сем з дзесяці латвійскіх матэрыялаў даў Telegram.

Самі выбары з’яўляюцца ў некалькіх лініях, амаль усе ў праўладным Telegram. Першая лінія, дэлегітымацыя выбараў: 25–27 верасня праўладныя каналы, а разам з імі і Telegram-канал Sputnik, разнеслі навіну пра тое, што Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі зняла з выбарчых участкаў супрацоўнікаў, якія наведвалі Расію і Беларусь, і праз два дні яна ператварылася ў пытанне «Рыхтуецца фальсіфікацыя вынікаў?». Другая, мілітарызацыя саміх выбараў: «Нямецкія знішчальнікі „будуць абараняць“ Латвію ў дні выбараў». Трэцяя, разбор расстаноўкі сіл: калонка «Фаварыт без большасці» 20–21 верасня выйшла адразу ў трох каналах. Наўпрост звязвае кампанію з мяжой «Мінская праўда»: «Як русафобія і міграцыйная паніка сталі галоўным палівам перадвыбарнай кампаніі ў Латвіі».

Паралельна ішоў афіцыйны рэгістр дыялогу. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт двойчы, 11 і 25 верасня, збіраў круглы стол «Беларусь – Латвія», і рэспубліканскія дзяржСМІ падалі яго як размову пра аднаўленне добрасуседскіх адносін пад лозунгам «Суседзяў не выбіраюць»; АНТ прывяло выснову экспертаў пра дэфіцыт даверу. Пры гэтым мадэль аднесла справаздачы БелТА і «Віцебскіх весцяў» пра круглы стол да высокай рызыкі: пад рамкай дыялогу, паводле апісання мадэлі, у іх гучаць абвінавачванні Латвіі ў прыгнёце рускамоўных. Для «Віцебскіх весцяў», газеты адзінай вобласці, якая мяжуе з Латвіяй, круглы стол стаў галоўнай латвійскай тэмай: тры з пяці вераснёўскіх матэрыялаў пра Латвію, уключна са справаздачай пад загалоўкам «Суседзяў не выбіраюць, з суседзямі трэба сябраваць».

Лінія легітымацыі Беларусі, адзначаная ў жніўні, працягнулася, але змяніла твар. Замест былога дэпутата Сейма цяпер латвійскі палітык Андрэй Мамыкін, пра якога NEWS.BY піша: «10 гадоў ён глядзеў на еўрапейскую дэмакратыю знутры». NEWS.BY анансаваў яго аўтарскую рубрыку на «Першым інфармацыйным», на YouTube выйшаў выпуск «Штрафы ў Латвіі за рускую прапаганду і за сяброўства з Беларуссю». Побач рэпартаж «Пераезд з Латвіі ў Беларусь: гісторыі людзей, якія шукаюць спакойнага жыцця» і пост пра тое, як грамадзянка Латвіі, якая пераехала ў Беларусь, «вырашыла паказаць, як тут „мучаць“ людзей». Астатняе складаюць звыклыя лініі бяспекі: Сейм даў арміі права адчужаць прыватную нерухомасць пры ваеннай пагрозе, што праўладны Telegram падаў як «Латвія бярэ прыклад з Украіны», і забараніў валодаць зброяй асобам з пашпартамі Расіі і Беларусі. Найбольш праглядаемае латвійскае відэа месяца, «Поўная блакада 2027: улады Латвіі пайшлі на крайнасць!» (СБ ТВ, каля 345 тыс. праглядаў), расказвае пра планы спыніць аўтобусныя зносіны з Беларуссю і Расіяй.

Доля матэрыялаў высокай рызыкі па Латвіі 49% (у абедзвюх мадэляў 29%), амаль на ўзроўні Польшчы (53%) і Літвы (52%). У жніўні мы давалі для Латвіі 41%, але гэтая доля была заніжаная ілжывымі супадзеннямі; на пералічаных даных (без СТБ, «Звязды» і партала Саюзнай дзяржавы) жнівень 52%, верасень 50%. Тон не змяніўся, паменшыўся аб’ём. Для параўнання Sputnik Беларусь, які ў вынікі серыі не ўваходзіць: яго сайт піша пра Латвію амаль удвая часцей за рэспубліканскія дзяржаўныя сайты (24 латвійскія матэрыялы на 1000 супраць 14), Telegram-канал радзей за праўладны Telegram (11 супраць 19), і ад жніўня абодва знізіліся прыкладна гэтак жа, як серыя. Група «Чорныя русы», ад імя якой у кастрычніку распаўсюдзілі заяву пра адказнасць за інцыдэнт на латвійска-беларускай мяжы, у верасні з’явілася ў дзяржмедыя адзін раз: 18 верасня канал «Жёлтые сливы» назваў паведамленні пра яе «чарговым фэйкам». Асноўная хваля, з аднолькавым тэкстам у васьмі каналах за адзін дзень, прыйшла ў кастрычніку, і яе мы разбяром у наступным выпуску.

🇩🇪 Германія: выбары ў землях і «правал Мерца»

Матэрыялаў пра Германію за верасень: 1 951. На наборы крыніц жніўня гэта плюс 30%, найбольшы рост сярод буйных краін выпуску, і ён не належыць адной крыніцы: дадалі і сайты рэспубліканскіх дзяржСМІ, і праўладны Telegram. Нагода відаць па тыднях. У тыдзень пасля выбараў у ландтаг Саксоніі-Ангальт 6 верасня «Альтэрнатыва для Германіі» згадваецца ў 171 матэрыяле пры 6–17 на тыдзень у жніўні. Другая, меншая хваля прыйшла пасля выбараў у Берліне і Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі ў другой палове месяца. Канцлер Фрыдрых Мерц названы за месяц у 367 матэрыялах супраць 151 у жніўні, і ў пераліку на аб’ём стужкі гэта рост больш чым удвая.

Выбары дзяржмедыя падаюць перш за ўсё як паражэнне Мерца. БелТА са спасылкай на СМІ піша, што Мерц змагаецца за палітычнае выжыванне пасля «катастрофы» на рэгіянальных выбарах і што Германія ўступае ў перыяд палітычнай нестабільнасці; «Мінская праўда» падсумоўвае: «Партыя Мерца засталася без мандатаў». На YouTube гэта загалоўкі «Агенты Пуціна перамаглі ў Германіі», «Шок Мерца» і «МЕРЦУ КАПУТ». Найбольш праглядаемае «нямецкае» відэа месяца, «Мерц знайшоў рускі след у паражэнні сваёй партыі» (СБ ТВ, каля 264 тыс. праглядаў), ужо загалоўкам высмейвае версію пра «рускі след». Канал «Жёлтые сливы» называе вынікі выбараў у Берліне і Пярэдняй Памераніі «крутым піке».

Патрабаванні «Альтэрнатывы» каналы пераказваюць асобна: не дапусціць уступлення Украіны ў Еўрасаюз і адмовіцца ад любых ваенных гарантый для Украіны. Адваротны бок той самай рамкі: Германія Мерца рыхтуецца да вайны. «Мінская праўда» пытаецца, ці рыхтуе Мерц Германію да вайны ў 2030 годзе, «Гомельская праўда» звязвае «антырэкорды Мерца» з нацысцкім мінулым яго дзеда. Доля матэрыялаў высокай рызыкі па Германіі 38% (у абедзвюх мадэляў 22%), заўважна ніжэйшая, чым у Польшчы (53%) і Літвы (52%); галоўная катэгорыя «унутраныя праблемы» (253 з 1 062 прааналізаваных матэрыялаў). У жніўні Германія апусцілася на чвэрць, у верасні дала галоўны рост месяца: нагода ўнутрынямецкая, а рамка тая самая, што ў суседзяў, крызіс улады і курс на вайну.

🇭🇺 Венгрыя: новая ўлада ў ранейшай ролі

Матэрыялаў пра Венгрыю за верасень: 214. Аб’ём амаль не змяніўся (мінус 5% на наборы крыніц жніўня), змянілася роля. У жніўні Венгрыя была краінай з агенцкай стужкі, у верасні галоўная катэгорыя зноў «раскол ЕС»: 26 з 99 прааналізаваных матэрыялаў супраць 21 нейтральнай навіны. Нагоды тыя самыя, што пры Орбане: Венгрыя не падтрымае паскоранае ўступленне Украіны ў ЕС, не дапусціць будаўніцтва сховішча нафтапрадуктаў для Украіны, а «СБ» публікуе каментарый пра блакаванне Венгрыяй руху Украіны да ўступлення ў ЕС. Праўладны Telegram робіць з гэтага выснову пра змену ўлады: «А памятаеце, як усе радаваліся сыходу Орбана?», і ў іншым канале «Шыла на мыла». Сам Орбан вярнуўся ў парадак дня як апазіцыянер: АНТ паведамляе, што ён абвясціў мабілізацыю правых сіл супраць «урада-каланізатара» Петэра Мадзьяра. Мадзьяр названы ў загалоўках 13 матэрыялаў, пераважна навінавых нататак. Доля высокай рызыкі 30% (у абедзвюх мадэляў 18%). Для беларускіх дзяржмедыя важнейшае не тое, хто кіруе ў Будапешце, а тое, што Венгрыя па-ранейшаму стрымлівае ўкраінскі курс ЕС.

Наратыўны склад месяца
Раскол ЕС
37%
Унутраныя праблемы
15%
Энергетычная залежнасць
13%
Гістарычная маніпуляцыя
10%
Страта суверэнітэту
7%
Мілітарызацыя
6%

🟠 Іберыя (ES, PT)

Іспанія і Партугалія ў маніторынгу з ліпеньскага выпуску 2026 года. Аб’ёмы па-ранейшаму ў некалькі разоў ніжэйшыя за асноўныя кластары (356 матэрыялаў пра Іспанію, 123 пра Партугалію); кластар чытаецца пераважна праз Іспанію, Партугалія ідзе фонам.

🟠 Іберыя: склад наратываў
Міграцыя
47%
Унутраныя праблемы
24%
Эканамічны заняпад
7%
Раскол ЕС
7%
Мілітарызацыя
5%
🇪🇸 Іспанія
Міграцыя
52%
Унутраныя праблемы
24%
Эканамічны заняпад
6%
Раскол ЕС
5%
Мілітарызацыя
5%
🇵🇹 Партугалія
Раскол ЕС
27%
Эканамічны заняпад
20%
Унутраныя праблемы
20%
Эканамічная вайна
13%
Мілітарызацыя
7%

Сеута: хваля спала, рамка засталася

Матэрыялаў пра Іспанію за верасень: 356, удвая менш, чым у жніўні на тым самым наборы крыніц. Спад амаль цалкам прыпадае на Сеуту: згадак анклава стала прыкладна ўтрая менш (138 матэрыялаў супраць 407 у жніўні; падлік без СТБ, «Звязды» і Sputnik, таму жнівеньская лічба ніжэйшая, чым у выпуску #5). Але рамка засталася: «міграцыя як зброя» па-ранейшаму галоўная катэгорыя іспанскіх матэрыялаў (74 з 180 прааналізаваных), а з 66 матэрыялаў пра Сеуту 23 аднесеныя да высокай рызыкі. Доля высокай рызыкі па Іспаніі ў цэлым 33% (у абедзвюх мадэляў 15%).

Агенцтвы даюць лічбы: БелТА піша, што у Сеуце застаюцца каля 10 тыс. уцекачоў, а праўладны Telegram падводзіць вынікі: «Заканчваецца другі месяц знаёмства „новых еўрапейцаў“ з іспанскай Сеутай». Мігранты ў гэтых пастах крадуць дахоўку з дамоў мясцовых жыхароў, «ядуць усё, што рухаецца вакол», а сам анклаў «пераходзіць на ваеннае становішча?». Словы Трампа пра тое, што Іспанія «будзе знішчана» праз некантраляваную міграцыю, разышліся па чатырох каналах, а абвінавачванне іспанскага МЗС на адрас Расіі пададзенае з эмодзі клоўна: «Іспанія знайшла вінаватых у міграцыйных беспарадках у Сеуце: гэта Расія і Ілан Маск».

Унутраныя праблемы Іспаніі падаюцца праз жыллёвы крызіс: «СБ» піша пра пратэсты пад лозунгам «Жыллё – гэта права, а не прывілей!», канал «Жёлтые сливы» пра тое, што «капіталісты-левакі давялі іспанцаў да палатачнага гарадка ў цэнтры Мадрыда». Партугалія (123 за месяц) застаецца фонам: футбол, турызм, страйкі; заўважны варожы сюжэт адзін, «марш украінскіх патрыётаў» з заклікамі да забойства рускіх. FIMI-прыкметы ёсць на 43,8% вокладак кластара, але гэта 16 відэа, амаль усе зборныя выпускі, і ў высновы доля не выносіцца.

🟣 Бенілюкс (NL, BE, LU)

Нідэрланды, Бельгія і Люксембург у маніторынгу з ліпеньскага выпуску 2026 года (207, 133 і 15 матэрыялаў). Кластар чытаецца праз Нідэрланды; Бельгія ідзе фонам, Люксембург пакінуты зноскай без краінавага профілю. Сталіцы наўмысна выключаныя з краінавых аліасаў: у гэтым корпусе «Брусэль» больш чым у 90% выпадкаў азначае ЕС і НАТА, а «Гаага» міжнародныя суды, а не краіну.

🟣 Бенілюкс: склад наратываў
Унутраныя праблемы
28%
Эканамічны заняпад
22%
Мілітарызацыя
14%
Раскол ЕС
12%
Узбраенне Украіны
8%
🇳🇱 Нідэрланды
Унутраныя праблемы
30%
Эканамічны заняпад
25%
Мілітарызацыя
14%
Раскол ЕС
8%
Узбраенне Украіны
7%
🇧🇪 Бельгія
Мілітарызацыя
19%
Унутраныя праблемы
19%
Эканамічны заняпад
17%
Раскол ЕС
17%
Узбраенне Украіны
11%

* Люксембург уваходзіць у вынік Бенілюкса, але краінавы профіль не будуецца: 15 матэрыялаў за месяц.

Бенілюкс: НАТА на дрэвах і Еўропа без Амерыкі

У кластара (усяго 355) у верасні няма аднаго скразнога сюжэта. Бельгія (133, плюс 26% да жніўня на тым самым наборы крыніц) з’яўляецца ў трох ролях. Першая: нагода пасмяяцца з НАТА. Вучэнні Falcon Leap, дзе парашутысты затрымаліся на дрэвах, разышліся па пяці каналах з подпісамі накшталт «Наймацнейшая армія свету». Другая: раскол Захаду, «СБ» піша, што Бельгія перастала лічыць ЗША бліжэйшым саюзнікам. Трэцяя: украінскія ўцекачы як крыніца канфлікту, гісторыя пра тое, што мусульманская абшчына абвясціла «антыўкраінскі джыхад» у Эйпене. Звыклая рамка ўнутраных праблем трымаецца на Бруселі: NEWS.BY прысвяціў яму выпуск «Амаль 200 перастрэлак за 1,5 года! Як сталіца ЕС дакацілася да хаосу на вуліцах?».

Агенцкая навіна пра тое, што Бельгія перадасць Украіне тры F-16, суседнічае з пераказам WSJ у праўладным Telegram: больш за палову ўкраінскіх F-16 нельга выкарыстоўваць праз затрымкі з абслугоўваннем у Бельгіі. Нідэрланды (207) разабраныя асобна ніжэй, Люксембург (15) у справаздачы толькі зноскай. FIMI-доля вокладак па кластары 58,3% на 12 відэа, пераважна зборных выпусках, таму ў высновы яна не выносіцца.

🇳🇱 Нідэрланды: краінавы профіль месяца

Матэрыялаў пра Нідэрланды за верасень: 207; відэа са згадкай краіны: 3, FIMI-індыкатары на 66,7% вокладак. Усе тры відэа зборныя выпускі, дзе Нідэрланды згадваюцца мімаходзь, так што гэтая доля пра краіну нічога не кажа. Аб’ём вырас на чвэрць (плюс 24% да жніўня на тым самым наборы крыніц), але ўласнага сюжэта, якім у жніўні былі пратэсты фермераў, у Нідэрландаў у верасні няма. Ёсць два матывы.

Першы матыў: маральны заняпад. Паведамленне пра тое, што ў Нідэрландах з’явіцца водная крэмацыя, канал «Мясорубка» падаў як «новы эка-фрэндлі спосаб утылізацыі насельніцтва»; тую самую фармулёўку паўтарылі «Беларусь и мир» і «Шкварка 2.0», і ўсе тры пасты мадэль аднесла да высокай рызыкі. Побач паведамленні пра эўтаназію двухгадовага дзіцяці: БелТА перадае іх як навіну, а ў Telegram яны ідуць з эмодзі труны.

Другі матыў: бытавыя цяжкасці, рэкордныя цэны на бензін, перагружаныя электрасеткі, дэфіцыт бюджэту. Гэта пераважна агенцкія навіны. Доля высокай рызыкі па Нідэрландах 16% (у абедзвюх мадэляў 10%), найніжэйшая сярод краін з сотняй і больш прааналізаваных матэрыялаў, нейтральных навін 37 са 117. Для беларускай дзяржпрапаганды Нідэрланды застаюцца часткай фону пад назвай «Еўропа», і ў верасні гэты фон афарбаваны тэмай маральнага заняпаду: смерць і «ўтылізацыя» людзей як вобраз заходняга грамадства.

Наратыўныя профілі па краінах

У кожнай краіны свой профіль прапаганды.

🇵🇱 Польшча
Гістарычная маніпуляцыя
22%
Мілітарызацыя
22%
Унутраныя праблемы
17%
Міграцыя
8%
Узбраенне Украіны
8%
🇱🇹 Літва
Мілітарызацыя
33%
Унутраныя праблемы
20%
Памежныя інцыдэнты
12%
Ядзерная пагроза
7%
Эканамічная вайна
6%
🇱🇻 Латвія
Унутраныя праблемы
28%
Мілітарызацыя
25%
Памежныя інцыдэнты
11%
Эканамічны заняпад
9%
Русафобія
7%
🇪🇪 Эстонія
Унутраныя праблемы
23%
Мілітарызацыя
22%
Узбраенне Украіны
21%
Русафобія
9%
Памежныя інцыдэнты
8%
🇩🇪 Германія
Унутраныя праблемы
29%
Мілітарызацыя
15%
Эканамічны заняпад
14%
Гістарычная маніпуляцыя
12%
Раскол ЕС
9%
🇫🇷 Францыя
Унутраныя праблемы
41%
Эканамічны заняпад
13%
Раскол ЕС
11%
Гістарычная маніпуляцыя
9%
Мілітарызацыя
7%
🇨🇿 Чэхія
Унутраныя праблемы
31%
Гістарычная маніпуляцыя
28%
Узбраенне Украіны
9%
Агрэсія Захаду
9%
Мілітарызацыя
7%
🇭🇺 Венгрыя
Раскол ЕС
37%
Унутраныя праблемы
15%
Энергетычная залежнасць
13%
Гістарычная маніпуляцыя
10%
Страта суверэнітэту
7%
🇸🇰 Славакія
Раскол ЕС
28%
Узбраенне Украіны
20%
Агрэсія Захаду
18%
Гістарычная маніпуляцыя
10%
Унутраныя праблемы
8%
🇪🇸 Іспанія
Міграцыя
52%
Унутраныя праблемы
24%
Эканамічны заняпад
6%
Раскол ЕС
5%
Мілітарызацыя
5%
🇵🇹 Партугалія
Раскол ЕС
27%
Эканамічны заняпад
20%
Унутраныя праблемы
20%
Эканамічная вайна
13%
Мілітарызацыя
7%
🇳🇱 Нідэрланды
Унутраныя праблемы
30%
Эканамічны заняпад
25%
Мілітарызацыя
14%
Раскол ЕС
8%
Узбраенне Украіны
7%
🇧🇪 Бельгія
Мілітарызацыя
19%
Унутраныя праблемы
19%
Эканамічны заняпад
17%
Раскол ЕС
17%
Узбраенне Украіны
11%

Працэнты: доля прааналізаваных матэрыялаў пра краіну з дадзенай наратыўнай катэгорыяй, без нейтральных навін і матэрыялаў не пра краіны выбаркі. Паказаны вядучыя катэгорыі, таму сума меншая за 100%.

📺🖼️ YouTube: мультымадальны аналіз па мэтавых краінах

Тэкставы слой аналізу згадак (катэгорыі пагроз па кожным відэа) у спалучэнні з візуальным аналізам вокладак (Vision LLM, кодбук v2.1) паказвае, як адна прапагандысцкая сістэма выкарыстоўвае розную візуальную ўпакоўку для розных краін.

Параўнанне кластараў

Кластар Відэа Клікбэйт Прапаганда FIMI %*
🔵 Балтыйскія краіны 121 3,19 6,21 35,5%
🔶 Веймар 289 3,22 6,04 34,9%
🟢 V4 171 3,23 5,98 35,7%
🟠 Іберыя 16 3,37 7,2 43,8%
🟣 Бенілюкс 12 3,33 8,19 58,3%
Краіна Відэа Клікбэйт Прапаганда FIMI %* Візуал: тэхніка
🔶 🇵🇱 Польшча 135 3,19 5,5 33,3% апеляцыя да аўтарытэту
🔵 🇱🇹 Літва 60 3,12 6,11 33,3% апеляцыя да аўтарытэту
🔵 🇱🇻 Латвія 46 3,2 6,23 37,0% апеляцыя да страху
🔵 🇪🇪 Эстонія 15 3,47 6,58 40,0% апеляцыя да страху
🔶 🇩🇪 Германія 116 3,18 6,21 34,5% апеляцыя да аўтарытэту
🔶 🇫🇷 Францыя 38 3,42 7,44 42,1% апеляцыя да страху
🟢 🇨🇿 Чэхія 12 3,58 7,19 58,3% апеляцыя да страху
🟢 🇭🇺 Венгрыя 20 3,4 7,85 35,0% апеляцыя да аўтарытэту
🟢 🇸🇰 Славакія 4 2,75 9,28 50,0% дэманізацыя
🟠 🇪🇸 Іспанія 13 3,38 7,67 46,2% візуальны ватэбаўтызм
🟠 🇵🇹 Партугалія 3 3,33 5,17 33,3% рамка стабільнасці
🟣 🇳🇱 Нідэрланды 3 4,0 10,0 66,7% выбарачная падача
🟣 🇧🇪 Бельгія 9 3,11 7,59 55,6% візуальны ватэбаўтызм

* Індыкатар FIMI па візуальным кодбуку v2.1 (аперацыяналізацыя па рамцы EEAS). Упэўненасць візуальнага слоя ўмераная, гл. раздзел пра ўпэўненасць высноў.

🧭 DISARM: тактыкі і тэхнікі (індыкатыўна)

З чэрвеньскага выпуску 2026 года наратыўныя катэгорыі і тыпы маніпуляцый з AI-аналізу перакладаюцца ў тэхнікі адкрытага фрэймворка DISARM Red, агульнага слоўніка EEAS, FIMI-ISAC і супольнасці процідзеяння дэзінфармацыі. Лічбы азначаюць матэрыялы з індыкатарамі тэхнікі; адзін матэрыял можа адносіцца да некалькіх. Дэтэрмінаваны слой перакладу v0, а не паштучнае кадаванне паводзін.

ID Тэхніка Матэрыялаў
T0135 Undermine 1216
T0023 Distort Facts 1112
T0078 Dismay 873
T0075.001 Discredit Credible Sources 825
T0003 Leverage Existing Narratives 512

Слой каардынацыі: T0002: 270, T0084: 270, T0119: 47.

Высокапрапагандысцкія вокладкі: што бачыць аўдыторыя

Рэальныя вокладкі YouTube з відэа з адзнакай 8–10/10 па шкале прапаганды. Вокладка першай сустракае гледача і разлічана на эмацыйную рэакцыю яшчэ да прагляду.

СБ ТВ
🔴 Тайный сговор США с Россией, базы в Польше и реванш Герман…
10,0/10Эстонія, Францыя, Германія

СБ ТВ
🔴 Польша в БЕШЕНСТВЕ от 17 сентября! Уроки 1939-го для Белар…
10,0/10Чэхія, Францыя, Германія

NEWS.BY
Многополярность вместо гегемонии | Крах ЕС | Эвтаназия как …
10,0/10Францыя, Германія

NEWS.BY
Разборки силовиков Украины | США и Британия делят Аргентину …
10,0/10Францыя, Латвія, Іспанія

СБ ТВ
🔴 НАС ХОТЕЛИ СТЕРЕТЬ: как белорусы остановили польский этноц…
10,0/10Латвія, Літва, Польшча

СБ ТВ
🔴 Повторение 1939 года: Польша готовит провокацию? Что слома…
10,0/10Бельгія, Чэхія, Эстонія

NEWS.BY
Рассекреченные архивы 9/11 | Политическая буря в Германии | …
10,0/10Францыя, Германія, Венгрыя

NEWS.BY
Трамп VS Вэнс. Кому зал кричит громче? | Кошмарный провал Ме…
10,0/10Германія, Польшча

NEWS.BY
Прибалтика возводит стены | Разгром Мерца на выборах | Нарко…
10,0/10Бельгія, Эстонія, Францыя

Крос-мадальнае разыходжанне: вокладка супраць зместу

У часткі відэа вокладка алармісцкая, а ацэненая пагроза транскрыпта нізкая. Вокладка выконвае эмацыйную працу, якой няма ў змесце. Сярод краін з 20 і больш відэа мацней за ўсё разыходжанне: 🇵🇱 Польшча (23,7%).

Краіна Разыходжанне Алармісцкая вокладка / нізкая пагроза
🟠 🇵🇹 Партугалія 33,3% 1/3
🔵 🇪🇪 Эстонія 33,3% 5/15
🔶 🇵🇱 Польшча 23,7% 32/135
🟣 🇧🇪 Бельгія 22,2% 2/9
🔵 🇱🇻 Латвія 21,7% 10/46
🔶 🇩🇪 Германія 19,8% 23/116
🔵 🇱🇹 Літва 18,3% 11/60
🟠 🇪🇸 Іспанія 15,4% 2/13
🟢 🇭🇺 Венгрыя 15,0% 3/20
🔶 🇫🇷 Францыя 7,9% 3/38
🟢 🇨🇿 Чэхія 0,0% 0/12
🟢 🇸🇰 Славакія 0,0% 0/4
🟣 🇳🇱 Нідэрланды 0,0% 0/3

Сцвярджэнні для фактчэку

AI-аналіз выняў правяральныя сцвярджэнні з матэрыялаў высокай рызыкі. У гэтым выпуску яны ўручную не правяраліся, таму ўсе паказаны як такія, што патрабуюць праверкі. Сцвярджэнні паказаны на арыгінальнай рускай мове. Націсніце ↗ для пераходу да арыгінальнага матэрыялу.

Сцвярджэнні, якія патрабуюць праверкі

ПРАВЕРЫЦЬЛатвія Почти все крупные памятники латышские власти уже уничтожили ↗
ПРАВЕРЫЦЬЛітва Без подпитки из Брюсселя Литва и Латвия в принципе несостоятельны. ↗
ПРАВЕРЫЦЬПольшча Польша только за последние 5 лет получила дотаций более чем на 130 млрд. евро. ↗
ПРАВЕРЫЦЬЛатвія Президент Латвии Ринкевичс заявил о готовности разместить на латвийской территории ядерное оружие, если НАТО примет коллективное… ↗
ПРАВЕРЫЦЬЛатвія По словам Ринкевичса, конституция Латвии не содержит запрета на размещение ОМП. ↗
ПРАВЕРЫЦЬЛатвія С 2027 года латвийских граждан, проживающих за рубежом, также будут включать в жеребьёвку призыва. ↗
ПРАВЕРЫЦЬЛатвія «Победителю» выдадут повестку на медосмотр, государство готовит пакет: оплатить дорогу в Латвию, гостиницу на время проверки и… ↗
ПРАВЕРЫЦЬЛатвія Молодому человеку предлагают оставить учёбу и зарплату ради одиннадцати месяцев службы. ↗
ПРАВЕРЫЦЬЛатвія Если просто не явиться на повестку, вместо приглашения придёт штраф. ↗
ПРАВЕРЫЦЬЛатвія В Латвии разрушен один из последних обелисков на захоронении советских воинов. ↗

Каардынацыя

Крыніца Цытаванняў
ТАСС 185
РІА Навіны 46
БелТА 39
Bild 7

Высновы

1. Балтыка і Веймар: розны аб’ём, падобны набор наратываў. У верасні 2026 года Балтыйскі кластар (LT, LV, EE) назапасіў 2 117 згадванняў, а Веймарскі трохкутнік (PL, DE, FR) 5 303 згадванні. Мультымадальны аналіз YouTube паказвае FIMI Балтыкі 35,5% і Веймара 34,9%, абодва кластары функцыянуюць як паўнавартасныя прапагандысцкія мішэні, прычым інтэнсіўнасць супастаўная.

2. 🇵🇱 Польшча: галоўная мішэнь па аб’ёме. 2 507 матэрыялаў; вядучыя наратывы «Гістарычная маніпуляцыя» і «Мілітарызацыя» (па 22%).

3. YouTube як узмацняльнік прапаганды. Мультымадальны аналіз ахапіў 474 пары відэа-краіна па мэтавых краінах. Сярод краін з 20 і больш відэа найбольшая доля вокладак з FIMI-індыкатарамі ў матэрыялах пра 🇫🇷 Францыю (42,1%).

4. ТАСС як галоўная знешняя крыніца. ТАСС цытуецца ў 185 прааналізаваных матэрыялах, за ім РІА Навіны (46). Гэта паказчык апоры на расійскія дзяржаўныя агенцтвы, але не доказ каардынацыі: упэўненасць гэтага слоя ў серыі нізкая.

5. Часцей за ўсё сустракаецца фактычная маніпуляцыя. Па колькасці выпадкаў першая фактычная маніпуляцыя (выбарачнае выкарыстанне рэальных даных для скажэння высноў): 4449 супраць 2884 у эмацыйнай і 2355 у лагічнай. Такую прапаганду цяжэй выявіць, чым прамую фабрыкацыю.

6. Іберыя і Бенілюкс застаюцца ў некалькі разоў меншымі. Іберыя (ES, PT) набрала 479 матэрыялаў, Бенілюкс (NL, BE, LU) 355 супраць 2 117 у Балтыйскага кластара і 5 303 у Веймара. Кожны з двух кластараў чытаецца праз адну краіну (Іспанія, Нідэрланды), астатняе фон. Краіны лічацца толькі па асновах назвы краіны і дэманіма; сталіцы і палітыкі правераныя і выключаныя, бо большасць іх згадак не пра краіну.

Метадалогія

Матэрыялы бяруцца з усіх крыніц, якія корпус FORESIGHT адносіць да дзяржаўных і праўладных медыя Беларусі: дзяржаўныя вэб-выданні (БелТА, SB.BY, СТБ, АНТ, «Звязда» і абласныя газеты, са жніўня 2026 года ўсіх шасці абласцей), дзяржаўныя і праўладныя Telegram-каналы, уключаючы каналы міністэрстваў, а таксама нацыянальныя дзяржаўныя YouTube-каналы ядра (склад бягучага месяца гл. у абмежаваннях); рэгіянальныя YouTube-каналы застаюцца па-за вынікамі. Маніторынг па ключавых словах ахоплівае чатырнаццаць краін у пяці кластарах: Балтыя (LT, LV, EE), Веймарскі трохкутнік (PL, DE, FR), Вышаградская група (PL, CZ, HU, SK), Іберыя (ES, PT) і Бенілюкс (NL, BE, LU). Польшча ўлічваецца ў двух кластарах як аналітычная лінза, без падвойнага падліку ў выніках. Люксембург уваходзіць у вынік Бенілюкса, краінавы профіль не будуецца. Для Іберыі і Бенілюкса краіны лічацца толькі па асновах назвы краіны і дэманіма: сталіцы і палітыкі правераныя і выключаныя (Брусэль без Бельгіі ў 92% дакументаў, Гаага без Нідэрландаў у 71%, Рутэ без краіны ў 82–97%). Глыбокі AI-аналіз выкарыстоўваў GPT-5-mini са структураваным вывадам. Мультымадальны YouTube-аналіз спалучае тэкставы слой аналізу згадак і Vision LLM кодбук вокладак v2.1. Сярэдняя самаацэнка ўпэўненасці мадэлі: 80,1%.

Упэўненасць высноў і надзейнасць крыніц

Упэўненасць высноў пазначаная па шкале стандарту абмену данымі пра пагрозы STIX 2.1: нізкая (1–29), умераная (30–69), высокая (70–100).

Высновы моўнай мадэлі: умераная. Глыбокі аналіз выкананы мадэллю gpt-5-mini, як ва ўсіх выпусках серыі: адпраўлена 3 862 матэрыялы, разабраныя 3 853 адказы. Пасля ўдакладнення правіл вызначэння краін (гл. абмежаванні) 310 з іх аказаліся не пра краіны выбаркі, у аналізе засталіся 3 543 матэрыялы. Той самы набор незалежна размеціла другая мадэль (gpt-5.6-luna). Згода па ўзроўні рызыкі 65% (каппа Коэна 0,48, з улікам парадку ўзроўняў 0,59), па катэгорыі наратыву 68% (каппа 0,64); па сегментах каппа ад 0,43 (Telegram) да 0,62 (абласныя газеты). Разыходжанне аднабаковае: 96% матэрыялаў, якія другая мадэль адносіць да высокай рызыкі, гэтак жа ацэньвае і асноўная, а розніца ў парогу. Таму доля высокай рызыкі прыводзіцца ў двух значэннях: 39,8% па асноўнай мадэлі і 21,9% па згодзе абедзвюх мадэляў як кансерватыўная ніжняя мяжа. На наборы крыніц жніўня доля па асноўнай мадэлі 39,3% супраць 42,6% у жніўні; жнівень пералічаны па новых правілах вызначэння краін, у выпуску #5 было 40,1%. Зніжэнне на тры пункты большае за выпадковы раскід, змены па асобных краінах у яго межах. Візуальны слой размечаны адным прагонам vision-мадэлі; пры паўторных прагонах каля 10% метак мяняюцца, таму візуальныя долі таксама ва ўмеранай паласе, а параўнанне візуальных доляў з жніўнем не праводзіцца: у верасні профілі краін перазабраныя па новых правілах.

Каардынацыя: нізкая. Падзеяй каардынацыі лічыцца супадзенне тэмы ў некалькіх крыніц у адзін дзень, без праверкі сінхроннасці публікацый (135 падзей за 30 дзён).

Надзейнасць крыніц. Прыналежнасць да дзяржаўнага сегмента для сайтаў, YouTube- і Telegram-каналаў дзяржСМІ і каналаў міністэрстваў высокая: гэта афіцыйныя рэсурсы. Для праўладных аўтарскіх і ананімных Telegram-каналаў умераная: іх месца ў сетцы ўстаноўлена па рэпостах і перакрыжаваных спасылках, а не па афіцыйным статусе.

Абмежаванні верасня. З гэтага выпуску краіны вызначаюцца па ўдакладненых правілах: аснова назвы краіны мусіць стаяць на пачатку слова, і для шэрагу асноў уведзеныя выключэнні. Раней, напрыклад, рускае слова «бригада» залічвалася Латвіі (праз «Рига»), «миллион» Францыі (праз «Лион»). Гэта датычыць і выпускаў #1–#5. Па Латвіі, Эстоніі, Францыі і Чэхіі ад 36 да 63% матэрыялаў, у залежнасці ад краіны і месяца, былі не пра гэтыя краіны, таму колькасць матэрыялаў пра іх у мінулых выпусках завышаная. Па Літве, Славакіі, Іспаніі і Венгрыі такіх матэрыялаў было да 20%, па Германіі да 8%, а Польшча, наадварот, недалічвалася на 8–12%. Напрыклад, у ліпені (#4) Францыя была не першай па колькасці матэрыялаў (мы давалі 1 394), а трэцяй: каля 630, пасля Германіі (каля 1 140) і Польшчы (каля 1 030). Выпраўленая жнівеньская доля высокай рызыкі па Латвіі прыведзена ў прысвечаным ёй блоку. Жнівень пералічаны па новых правілах, і ўсе параўнанні з ім дадзеныя на пералічаных даных і на наборы крыніц жніўня, без СТБ, «Звязды» і партала Саюзнай дзяржавы. Тэксты сайта СТБ ачышчаныя ад стужкі анонсаў іншых матэрыялаў, якая трапляла ў іх пры спампоўцы; у выпусках #1–#5 гэтая стужка дадавала матэрыялам СТБ чужыя тэмы і згадкі краін. Sputnik Беларусь (сайт і Telegram-канал) у вынікі серыі не ўваходзіць: гэта расійскі дзяржаўны рэсурс. Для параўнання ён прыводзіцца асобна ў блоку пра Латвію, сайт і канал лічацца паасобку. У выпусках #1 і #2 у вынікі трапілі 7 і 33 яго згадкі. Два Telegram-каналы па-за дзяржаўным сегментам памылкова ўваходзілі ў вынікі і гэтага, і мінулых выпускаў: у верасні гэта 23 згадкі з 9 107, або 0,3%; іх разметка будзе выпраўленая. YouTube-відэа за верасень сабраныя з затрымкай, у лістападзе; у ВоенТВ іх на 43% менш, чым у жніўні, і па наяўных даных нельга сказаць, ці выдаленыя ролікі, ці іх выйшла менш. У аўтаматычных субтытрах часткі відэа з чэрвеня словы злітыя без прабелаў, і такія відэа могуць недалічвацца: паводле нашай ацэнкі, не больш за 30 дакументаў на месяц па Латвіі і па Францыі.

Rate article
Factсheck LT